З'явілася відэа разгрому ў другой лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі — 29:0
Гомельская каманда другой лігі "Бумпром" устанавіла рэкорд для футбольнага чэмпіянату Беларусі. Яна разграміла рагачоўскі "Днепр" з лікам 29:0 (11:0)! Сведкамі гэтай падзеі былі 20 заўзятараў.
Дырэктар пераможцаў Кірыл Яшчанка кажа, што ў лізе проста вялізная розніца ў класе паміж камандамі, з-за чаго і з'яўляюцца такія лікі на табло. Ён мяркуе, што для слабых каманд варта сфармаваць трэцюю лігу.