З'явілася відэа "бронецягніка", які разбамбіла ў Славянску авіяцыя
Магчыма, ён складаўся толькі з аднаго вагона (іншых на відэа не відаць).
Як інфармавала Еўрарадыё, раніцай 5 траўня разведка ўкраінскіх сілавікоў паведаміла, што сепаратысты пераабсталёўваюць вагоны для вугля пад "бронецягнік". У іх рабіліся байніцы для стральбы. Украінская армейская авіяцыя нанесла па ім удар. У выніку, ён быў пашкоджаны і выехаць "для выкарыстання ў дыверсійна-тэрарыстычных акцыях" не змог.
УНІАН удакладняе, што на "бронецягніку" баевікі збіраліся прарывацца з заблакаванага горада, але ён быў пашкоджаны ўкраінскім баявым верталётам.