Зянковіч на волі: чаму Лукашэнка не хоча вызваляць іншых палітвязняў — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Пасля пэўнага перапынку з лукашэнкаўскай вязніцы быў вызвалены Юрась Зянковіч — чалавек, якога прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Крыс Сміт па логіцы мусіў вывезці з Беларусі падчас пераша свайго візіту ў Мінск. Але спатрэбіўся яшчэ адзін візіт у Беларусь прадстаўніка адміністрацыі Трампа. Як сцвярджае лукашэнкаўская прапаганда, Зянковіча вызвалілі “на знак добрай волі”. Адметна, што вызваленне адбылося напярэдадні святкавання “9 Мая” і прымеркаванай да гэтай даты вялікай амністыі. Падчас якой нікога з “палітычных” рэжым вызваляць не будзе.
Чаму Зянковіча не вызвалілі раней і ці сапраўды магчымыя перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам не толькі наконт вызвалення амерыканскіх грамадзян з турмаў Беларусі? Чаму Лукашэнку двойчы давялося тлумачыцца наконт “гергіеўскіх стужак” і ці не адмовяцца ўсе лідары ад паездкі ў Маскву на парад? Навошта Казахстан ідзе на канфрантацыю з Масквой і пры чым тут Кітай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.