Зяленскі заклікаў сусветных лідараў стварыць антыпуцінскую кааліцыю
Уладзімір Зяленскі заклікаў сусветных лідараў стварыць антыпуцінскую кааліцыю. 24 лютага Расія пачала агрэсію супраць Украіны. У звароце да лідараў ЗША, ЕС, Германіі, Вялікабрытаніі, Польшчы прэзідэнт Украіны заклікаў неадкладна "спыніць [Уладзіміра] Пуціна, вайну супраць Украіны і свету".
"Неадкладныя санкцыі, абарончая і фінпадтрымка Украіны, — піша Зяленскі ў Twitter. — Закрыццё паветранай прасторы. Свет павінен прымусіць Расію да міру".