Знік мужчына, які 9 гадоў жыў у Польшчы і вярнуўся ў Беларусь.
 
  Рамана Галузу шукаюць на паўднёвым захадзе Беларусі
На паўднёвым захадзе Беларусі пачатыя пошукі Рамана Галузы. 19 ліпеня мужчына 1995 года нараджэння прыехаў у Беларусь з Польшчы, дзе жыве апошнія 9 год. З таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
Галуза — грамадзянін Беларусі, прапісаны ў Жабінцы. Рост 185 см, блакітныя вочы, валасы русыя.
Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага, валанцёры просяць паведаміць па тэлефонах: +375 29 776 63 39 (viber / whatsapp / telegram) або 102.
 
Аб'ява аб пошуку Рамана Галузы
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
