Жыхара Мінска будуць судзіць за здзек з дзяржаўных сімвалаў
Хлопец зняў сцяг з будынка на вуліцы Каліноўскага / @police_minsk
На жыхара Менска завялі крымінальную справу "за здзек з дзяржаўных сімвалаў". Хлопцу 22 гады. Увечары напярэдадні 9 траўня ён выпіваў, ішоў на сустрэчу да дзяўчыны, на вуліцы Каліноўскага ўбачыў сцяг, зняў яго разам з флагштокам і прынёс у кватэру да сяброў. Там сцяг і выявілі аператыўнікі, расказалі ў ГУУС.
Раней хлопец у поле зроку міліцыі не трапляў. Працуе касірам у сталічнай краме. Супрацоўнікам міліцыі сказаў, што сцяг узяў, бо быў нецвярозы.