Журналісты Еўрарадыё атрымалі акрэдытацыю ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі акрэдытавала 12 журналістаў і тэхнічных працаўнікоў Еўрарадыё Нагадаем, 11 лістапада Еўрарадыё атрымала дазвол на адкрыццё ў Беларусі карэспандэнцкага пункта тэрмінам на год.

Карэспандэнты Еўрарадыё нарэшце маюць магчымасць афіцыйна працаваць у Беларусі.