Жаночая футбольная зборная Беларусі апусцілася ў дывізіён "С" Лігі нацый
Беларуская жаночая футбольная зборная / abff.by
Жаночая футбольная зборная Беларусі апусцілася ў дывізіён "С" Лігі нацый УЕФА. У сваёй групе яна набрала толькі 2 ачкі і заняла апошняе месца. Наперадзе — Чэхія (13 ачкоў), Боснія і Герцагавіна (11) і Славенія (6).
У апошнім матчы беларускі прайгралі ў гасцях зборнай Босніі і Герцагавіны — 0:1.
Наступным афіцыйным стартам для галоўнай жаночай каманды нашай краіны будзе адбор чэмпіянату Еўропы 2025 года.