Зборная Беларусі займае 98-е месца ў абноўленым рэйтынгу FIFA
Зборная Беларусі / t.me/abffby/
Зборная Беларусі займае 98-е месца ў абноўленым рэйтынгу FIFA. У сакавіку яна правяла два таварыскія матчы, у якіх атрымала перамогі над Таджыкістанам (5:0) і Азербайджанам (2:0). Тым не менш, беларусы засталіся на тым жа месцы.
У рэйтынгу па-ранейшаму лідыруе зборная Аргенціны. Іспанія адсунула з другога месца на трэцяе Францыю.