Зборная Беларусі па хакеі перамагла Данію ў таварыскім матчы
Сустрэча прайшла 26 красавіка ў Рэдоўры. Лік матчу — 4:3 (1:1, 2:1, 1:1).
Шайбамі адзначыліся Іван Усенка, Андрэй Касціцын і Андрэй Стась (двойчы).
Напярэдадні ў Одэнсе датчане выйгралі з лікам 5:4, хоць саступалі 2:4 за 11 хвілін за канца трэцяга перыяду. Гаспадары закінулі тры шайбы цягам 3 хвілін 25 секунд.
Трэці спарынг са скандынавамі беларуская зборная правядзе дома 3 траўня. Абедзве каманды рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў Мінску 9-25 траўня, інфармуе БелаПАН.