Заявы пра Бучу і "моцны рубель". Тэст па прапагандзе тыдня
Тэст па прапагандзе / калаж Еўрарадыё
"Я прапагандыстаў не слухаю, навошта мне ведаць, дзе яны хлусяць", — калі вы так думаеце, вы не зусім маеце рацыю. Прапагандысцкія наратывы могуць пракрасціся і ў вашае інфармацыйнае поле. Зусім незаўважна. І вось вы ўжо думаеце, што “не ўсё так адназначна”... Таму важна вылічаць прапаганду — і ўмець абвяргаць.
Пра што недагаворвалі прапагандысты на гэтым тыдні і чаму правяраць трэба амаль кожнае іх выказванне? Тэст Еўрарадыё пакажа, ці ўмееце вы аддзяляць праўду ад хлусні