Завершана фарміраванне "манеўранай групы" Мазырскага памежнага атрада
Памежнікі атрымалі "Волаты" / gpk.gov.by
Завершана фарміраванне "манеўранай групы" Мазырскага памежнага атрада — самага маладога злучэння ў сістэме органаў памежнай службы, паведамляе gpk.gov.by. Падраздзяленне хуткага рэагавання будзе прыкрываць амаль 370 кіламетраў беларуска-ўкраінскай мяжы.
"Манеўраная група" атрымала браніраваныя аўтамабілі падвышанай праходнасці "Волат", вырабленыя на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Мяркуецца, што "ў выпадку абвастрэння абстаноўкі" байцы падраздзялення змогуць "аператыўна высоўвацца на пагрозлівыя напрамкі і пры неабходнасці наносіць агнявое паражэнне дыверсантам і незаконным узброеным фарміраванням, якія парушылі мяжу".