Затрыманні сваякоў палітвязняў адбыліся ў розных рэгіёнах Беларусі
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / shutterstock / Fanni_2021
Па ўсёй Беларусі 14 лістапада прайшла чарговая хваля затрыманняў, пад якую трапілі і сваякі палітвязняў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Паводле звестак ініцыятывы @dissidentBY, хапун праводзілі супрацоўнікі КДБ. Пры ператрусах і арыштах сілавікі цікавіліся атрыманнем дапамогі.
Фонд "Краіна для жыцця" ўдакладняе, што затрыманні адбыліся як мінімум у Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.
Папярэдняя хваля затрыманняў прайшла 31 кастрычніка — 1 лістапада. Падчас яе затрымлівалі дзясяткі людзей па ўсёй краіне.