Затрымалі малодшага брата палітзняволенага Ігара Лосіка — Мікіту

Па непацверджанай інфармацыі, гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка / Свабода
У Беларусі затрымалі малодшага брата Ігара Лосіка, Мікіту. Яго вінавацяць у перасылцы фота "Беларускаму гаюну" ў 2022 годзе, піша Свабода са спасылкай на "Краіну для жыцця".
Супраць яго завялі крымінальную справу. Мікіту Лосіка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА.
Пераслед Ігара Лосіка
Ігара Лосіка затрымалі ранкам 25 чэрвеня 2020 года ў яго доме ў Баранавічах. Яго абвінавацілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх"), а пазней яшчэ паводле двух артыкулаў — 293-га і 130-га.
14 снежня 2021 года Гомельскі абласны суд на закрытым паседжанні ў СІЗА-3 прыгаварыў Лосіка да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Каментуючы прысуд праз жонку Дар’ю, Ігар расказаў, што ў ягонай справе не было ніводнай экспертызы і ніводнага допісу, які б даказваў яго віну паводле выстаўленых абвінавачанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.