Загінулі праз два тыдні пасля мабілізацыі — у Расію вязуць "груз-200"
Вядома пра трох загінулых мабілізаваных жыхароў Карпінска / ілюстрацыйнае фота РІА "Новости"
Тры жыхары расійскага горада Карпінск (гэта ў Свярдлоўскай вобласці) загінулі на вайне ва Украіне, расказвае мясцовае выданне "Вечерний Карпинск". Усе трое былі мабілізаваныя 26 і 28 верасня ў рамках частковай мабілізацыі.
Выданне не называе імёнаў, бо "не ўсе сваякі ведаюць пра смерць роднага чалавека". Паводле папярэдніх дадзеных, "груз-200" едзе з Херсона. Там салдаты трапілі пад абстрэл.
Расійскія паблікі пішуць, што вядома ўжо мінімум пра 18 выпадкаў гібелі прызыўнікоў на тэрыторыі РФ яшчэ да адпраўкі на вайну, а таксама пра 4 — на тэрыторыі Украіны.