Забіты памочнік лідара Данецкай народнай рэспублікі (відэа)

Пятрухін быў забіты 7 чэрвеня ў Данецку ў выніку нападу на аўтамабіль аднаго з лідараў ДНР Дзяніса Пушыліна. Сам Пушылін у той момант знаходзіўся ў памяшканні Данецкай АДА і не пацярпеў, інфармуе ВВС са спасылкай на расійскія СМІ.


Напад быў здзейснены каля рэстарану “Міленіум” на бульвары Пушкіна. Абставіны здарэння ўдакладняюцца, на месцы працуюць эксперты-крыміналісты. Паводле сведкаў, невядомыя абстралялі з аўтамату аўтамабіль Пушыліна, а затым зніклі на сваім аўтамабілі.