За "змякчэннем" — вызваленне

Аб гэтым заявіў БелаПАН часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык  Хольцапфель, каментуючы змяненне абвінавачання шэрагу фігурантаў справы аб масавых беспарадках.

"Калі абвінавачанні змякчылі, то гэта добрыя навіны", — сказаў Хольцапфель. Аднак, паводле яго слоў, ЕС па-ранейшаму турбуецца цераз наяўнасць у Беларусі арыштаваных і затрыманых па палітычных прычынах.

"Мы патрабуем, каб усе людзі, абвінавачаныя па палітычных прычынах, был ібезумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя", — заявіў Хольцапфель.