За захопленага дэпутата патрабуюць выкуп мяхамі з пяском

Шацкі з'яўляецца дырэктарам Краматорскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення. Да яго прыбылі ўзброеныя людзі і запатрабавалі даць ім грузавы транспарт упраўлення, паведамляе УНІАН.



Калі высветлілася, што гэтыя аўтамашыны не ў працоўным стане,  візіцёры забралі Шацкага з сабой у выканкам. За яго вызваленне патрабуюць некалькі дзясяткаў мяхоў з пяском.



За нядзелю работнікі трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення не толькі сабралі мяхі, але і адправілі іх захопнікам. Аднак тыя закладніка не выпусцілі.



Фота — Kramatorsk.INFO