За ўдзел у пратэстах будуць судзіць 29-гадовую настаўніцу

Затрымалі настаўніцу

Затрымалі настаўніцу / тг-канал Людмілы Гладкай

20 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца палітычны працэс над 29-гадовай Ганнай Падаляка. Ёй інкрымінуецца ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).  Суддзя — Таццяна Палулех.

Ганна працавала ў школе №55, а цяпер пазначана на сайце сталічнай гімназіі №29 як педагог-арганізатар. "Найлепшы сябар дзяцей", — адзначаецца пад яе іменем, піша "Наша Ніва".

Хобі настаўніцы — карэйская культура. Яна ўдзельнічала ў конкурсах пасольства, пісала на сайце аматараў Карэі.

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць 29-гадовую настаўніцу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.