За суткі літоўскія памежнікі затрымалі каля мяжы з Беларуссю 60 нелегалаў
За апошнія суткі літоўскія памежнікі затрымалі каля мяжы з Беларуссю 60 нелегалаў, паведамляе pasienis.lt. У папярэднія двое сутак затрымлівалі 31 і 57 чалавек. Літоўскія памежнікі адзначаюць, што ўжо шостыя суткі затрымліваюць менш за 100 нелегалаў.
З пачатку года колькасць мігрантаў, затрыманых у Літве, складае 1676 чалавек (амаль палова — іракцы).
Літва будуе на мяжы з Беларуссю ўмацаванні, якія мусяць стрымліваць плынь мігрантаў. 12 ліпеня кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць увядзенне новых санкцый супраць уладаў Беларусі ў адказ на міграцыйны крызіс. Гэтае пытанне найперш уздымае Літва. Кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што "Лукашэнка распачаў гібрыдную вайну супраць Еўропы".