За няяўку ў ваенкамат мінчука арыштавалі на тры месяцы
Беларускія вайскоўцы / "Ваяр"
Мінчука арыштавалі на тры месяцы за ўхіленне ад прызыву, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Хлопец, як адзначаюць у пракуратуры, атрымаў пад подпіс позву ў ваенкамат для праходжання медагляду. Але да прызначанай даты ён стаў кепска пачувацца і атрымаў у паліклініцы бальнічны.
У ваенкамат ён не з'явіўся і дакумент пра паважныя прычыны няяўкі не падаў. Потым два месяцы ён увогуле не выходзіў на сувязь з ваенкаматам, хаця знаходзіўся дома.
На мінчука пачалі крымінальную справу. Раней яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за ўхіленне ад прызыву.
На судзе ён цалкам прызнаў віну.