З жыхаром Брэста за мяжой за працу разлічыліся фальшывымі доларамі
Фальшывыя долары / sudexpert.gov.by
З 22-гадовым жыхаром Брэста за мяжой за працу разлічыліся фальшывымі доларамі. Яго затрымалі пры спробе абмяняць у Беларусі $7200.
Як піша sudexpert.gov.by, у банку заўважылі "прыкметы падробкі". Дзве купюры наміналам 100 долараў ЗША і 140 купюр наміналам 50 долараў адправілі на экспертызу. Яна пацвердзіла, што грошы фальшывыя: "інфрачырвоная і ўльтрафіялетавая абароны, вадзяны знак, ахоўная нітка імітаваныя".
Малады чалавек патлумачыў, што долары атрымаў у Польшчы за працу. Пра тое, што грошы фальшывыя, ён не падазраваў. Распачатая крымінальная справа.