З-за праблемы з візай Азаранка не трапіць на турнір у Таронта
З-за праблемы з канадскай візай Вікторыя Азаранка не трапіць на турнір у Таронта. "На жаль, мне давядзецца зняцца з турніру..., бо мая заява на атрыманне канадскай візы не была ўхваленая, — піша тэнісістка ў Twitter. — Я вельмі расчараваная. Вельмі сумна прапускаць адзін з маіх любімых турніраў".
Але прычынай узніклай праблемы стала не беларускае грамадзянства Азаранка. Арганізатары заявілі, што беларуска "не паспела аформіць візу, каб удзельнічаць у турніры".
Нядаўна Вікторыя Азаранка ўдзельнічала ў турніры ў Вашынгтоне, дзе дайшла да чвэрцьфінала. У рэйтынгу WTA яна займае 20-е месца.
Update… pic.twitter.com/2X7kmsAqt3
— victoria azarenka (@vika7) August 7, 2022