З Расіі ва Украіну прарваліся танкі, ідзе бой
У Данецкай і Луганскай абласцях працягваюцца баі паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскімі баевікамі.
Сёння ў баевікоў з'явіліся танкі. Уначы тры танкі Т-72 прарваліся праз расійска-ўкраінскую мяжу. Адзін з іх знаходзіцца ў горадзе Снежны, танкісты не хавалі ад мясцовых жыхароў, што яны прыехалі з Расіі "вызваляць Украіну". Яшчэ два танкі выехалі адтуль і патрапілі пад абстрэл украінскіх войскаў, пачаўся бой. Ёсць інфармацыя, што адзін танк Т-72 падбіты, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
Як адзначае сайт censor.net.ua, які спасылаецца на крыніцы ў сілавых структурах, на расійскай тэрыторыі каля мяжы з Украінай размешчаныя бронетэхніка і рэактыўныя сістэмы залпавага агня БМ-21 "Град", якія могуць у любы момант перакінуць на ўкраінскую тэрыторыю. Украінскія эксперты адзначаюць, што танкі, якія з'явіліся ў Снежным, маглі быць перакінутыя расіянамі з Крыма, дзе яны іх захапілі на тэрыторыі часцей украінскіх войскаў берагавой аховы.
Фота — ria.ru