Яўген Сакрэт – новы абвінавачаны па справе "аб масавых беспарадках"
Пасля 19 снежня хлопец адсядзеў адміністрацыйны арышт, затым быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага і да гэтага часу не меў сталага адваката для сваёй абароны.
Пра з’яўленне новага фігуранта ў крымінальнай справе праваабаронцам сталася вядома ад родных затрыманага, якія да апошняга часу асцерагаліся агалоскі крымінальнага пераследу, аднак пазней звярнуліся па дапамогу. Па словах супрацоўніцы Праваабарончыга цэнтру "Вясна" Настассі Лойкі, абвінавачанага ўжо наведаў адвакат.У хуткім часе, верагодна, ён пачне знаёміцца з матэрыяламі справы.
Па словах праваабаронцы, ніякіх следчых дзеянняў па справе супраць Яўгена Сакрэта ўжо не вядзецца, а хлопец чакае перадачы абвінавачання ў суд, які хутчэй за ўсё пройдзе ў красавіку, паведамляе Радыё Рацыя.