Якія пагрозы Беларусі і Украіне нясе сварка паміж Маскам і Трампам — эфір

Роза Трарбекава

Роза Трарбекава / Еўрарадыё

Былыя сябры, самы багаты чалавек планеты Ілан Маск і самы ўплывовы — Дональд Трамп, сталі на дарогу вайны. Не, не з Расіяй ці з кімсьці іншым, хто пагражае нацыянальнаяй бяспецы ЗША альбо дэмакратыі і міру на Зямлі, а паміж сабой. Бойка ідзе практычна ў прамым эфіры, і гэта дае магчымасць назіраць за падзеямі з папкорнам у руках усім цікаўным. Праблема толькі ў тым, што па выніках пацярпець ад гэтага высвятлення стасункаў паміж дзвюма некалі блізкімі людзьмі можа шмат хто наўкол. 

Ці будзе мець пагаршэнне адносінаў паміж Маскам і Трампам уплыў на сусветную палітыку і на наш рэгіён? Ці можа гэта супрацьстаянне прывесці да імпічмента Трампу і ці не давядзецца Маску шукаць прытулку ў Расіі? Якія інтарэсы пераследуе Кітай у Беларусі і як гэта дапаможа Лукашэнку ва ўмацаванні сваёй улады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.