Вызваленая з-за кратаў у Беларусі грамадзянка ЗША апублікавала фота з сабакамі

Анастасія Нюфер / / anaputnam
Вызваленая з-за кратаў у Беларусі грамадзянка ЗША Анастасія Нюфер апублікавала першае фота па вяртанні дадому. На ім яна абдымае двух сабак. Вядома, што ў Тэхасе жанчына трымае свой пансіянат для сабак.
"Усім дабра!" — напісала яна ў Інстаграм.
Амерыканка з беларускімі каранямі каля месяца правяла ў ізалятарах Беларусі і была выпушчаная ў дзень "выбараў". Для публікацыі яна падабрала іранічны саўндтрэк — "Заповедный напев, заповедная даль...".
Нюфер нарадзілася ў Беларусі, паведамілі Еўрарадыё "Кіберпартызаны". Дзяўчына адвучылася ў Беларусі на педагога, а ў ЗША з'ехала яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. У ЗША яна працуе ў сферы інфармацыйных тэхналогій, але рэгулярна прылятала ў Беларусь.
Пра яе затрыманне не было ніякай публічнай інфармацыі. Прычыны затрымання таксама невядомыя: улады Беларусі пра іх не паведамлялі, а Вашынгтон не публікуе імёны затрыманых грамадзян ЗША без згоды іх сваякоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.