Выбух у ціры Тбілісі — ёсць загінулыя і параненыя
Тбілісі / resonancedaily.com
У нядзелю жыхары Тбілісі пачулі гучны выбух — нешта ўзарвалася ў ціры Battleground на вуліцы Бачорма. Вядома, што два чалавекі загінулі, яшчэ чатыры — параненыя.
Прычына выбуху пакуль не ўдакладняецца.
— На месца прыбылі супрацоўнікі МУС, у тым ліку пажарныя, прадстаўнікі патрульнай паліцыі і крымінальнай паліцыі. Цяпер прымаюцца ўсе неабходныя меры, — гаворыцца ў заяве ведамства.