Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць справу, якую “дапамог раскрыць” Лукашэнка

Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць справу, якую “дапамог раскрыць” Лукашэнка

27 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі пачаў разглядаць справу, якую “дапамог раскрыць” Аляксандр Лукашэнка. У забойстве 38-гадовай жанчыны ў Магілёве ў 2009 годзе абвінавачваюць Юрыя Іванова. Раней ён быў апраўданы. Аднак пасля таго, як да кіраўніка дзяржавы звярнуўся бацька забітай, расследаванне аднавілі.

Лукашэнка сам распавёў пра гэтую сітуацыю: “Я сеў і сам за суткі вывучыў іх [матэрыялы справы]. І даў каманду пракурору і старшыні КДБ, чаго б ні каштавала, расследаваць гэтую крымінальную справу”. Падазраванага ў забойстве знайшлі ў Расіі, дзе ён працаваў, і прывезлі ў Беларусь. Па словах кіраўніка дзяржавы, мужчына ва ўсім прызнаўся: “Высветлілася, што ён забойца. А яго фактычна апраўдалі… Ён прызнаўся, паказаў, як і дзе забіваў”. Аднак у Вярхоўным судзе Іваноў заявіў, што не прызнае сябе вінаватым, інфармуе Радыё Свабода.

Пракурор паведаміў, што абвінавачаны, "знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення і ўсведамляючы небяспеку сваіх дзеянняў" падчас сваркі нанёс жанчыне не менш за 41 удар нажом. Пасля ён забраў каштоўнасці, тэлефон, пашпарт забітай, спрабаваў учыніць выбух газу ў доме, каб схаваць сляды злачынства. Онлайн з суда гл. тут.