Вярхоўная Рада не падтрымала правядзенне рэферэндуму 25 траўня
З ініцыятывай "усеўкраінскага кансультатыўнага апытання" выступаў урад дзяржавы. Рэферэндум мусіў паставіць пытнне пра федэралізацыю Украіны.
Як інфармуе УНІАН, пытанне аб рэферэндуме Рада разглядала на закрытым пасяджэнні. Народны дэпутат ад "Бацькаўшчыны" Андрэй Сенчанка патлумачыў, што асноўная аргументацыя была звязаная з тым, што ўсялякі рэферэндум нельга праводзіць, калі волевыяўленне грамадзян адбываецца пад аўтаматамі.
Па словах Сенчанкі, рашэнне наконт рэферэндуму можа быць прынятае толькі пасля стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёнах і спынення баявых дзеянняў.
Фота — УНІАН