Вось зла: ці гатовыя ЗША ўбудавацца ў яе і што будзе з Беларуссю — эфір

Віталь Цыганкоў
Рэакцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на злачынства, здзейсненае расійскім войскам у Сумах, сведчыць альбо пра тое, што Трамп застаецца пад уплывам расійскіх прапагандысцкіх наратываў, альбо пра тое, што ён насамрэч прыняў бок Расіі ў гэтай вайне. Хоць і працягвае казаць пра неабходнасць дасягнення міру паміж Расіяй і Украінай. З іншага боку, санкцыі з Расіі Трамп здымаць не спяшаецца. І нават пагражае ўвядзеннем новага санкцыйнага пакета.
Ці сапраўды існуе пагроза, што Трамп канчаткова зойме расійскі бок і якія пагрозы нашаму рэгіёну гэта нясе? Як на рашэнні і дзеянні Трампа рэагуе амерыканскае грамадства і ці сапраўды амерыканская “сістэма супрацьвагаў” такая ўжо ўстойлівая? Ці здольны Лукашэнка скарыстацца зменай палітыкі ЗША і ці застаюцца ў беларусаў шанцы на змены ў краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.