Вольскі, Памідораў, Стыльскі запісалі песню ў падтрымку Украіны
Беларускія музыкі Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Юрый Стыльскі, а таксама польскі выканаўца Томаш Арганэк выпусцілі песню ў падтрымку Украіны. Яна мае назву "Героям слава!" і запісаная на ўкраінскай мове.
"Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сілаў ды рэсурсаў, — пішуць аўтары. — Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў ейнай барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!".