Вольга Чамаданава ўзначаліла сталічнае аддзяленне "Беларускага саюза жанчын"
Вольга Чамаданава / minsknews.by
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава абрана старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі "Беларускі саюз жанчын", паведамляюць "Мінск-Навіны".
Назначэнне адбылося на пасяджэнні праўлення Мінскай гарадской арганізацыі "Беларускі саюз жанчын". Ранейшы кіраўнік сталічнай арганізацыі Жанна Рамановіч заняла пасаду дарадцы ў праўленні БСЖ.
Вольга Чамаданава раней была прэс-сакратаром МУС Беларусі. На гэтай пасадзе яна працавала амаль тры гады. Да свайго прызначэння Чамаданава ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх міліцыі Мінскага раёна.