Віцебск больш не культурная сталіца Беларусі

21 студзеня Культурнай сталіцай Беларусі афіцыйна будзе абвешчаны Полацак. Чакаецца, што каб прысвоіць гэты ганаровы статус, у самы старажытны горад краіны прыедзе міністр культуры Павел Латушка. Па рашэнні Міністэрства культуры, “Культурная сталіца краіны” будзе вызначацца кожны год у межах адмысловай акцыі. Першым уладальнікам гэтага тытула стаў менавіта Полацак, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".