Вецер знёс прыпынак у Мінску — фота
Наступствы моцнага ветру / Onliner.by
У Мінску 7 кастрычніка настолькі моцны вецер, што нават зносіць прыпынкі. Такое здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага.
На фота — перакулены і разбіты павільён. На шчасце, падчас здарэння ніхто не пацярпеў.
Гэта не адзінае наступства моцнага ветру. Шмат дзе паваленыя дрэвы, а на Каменнай горцы рухнуў святлафор.
Фота Onliner.by