Усім па 500: пра санкцыі Трампа, пра палітвязняў і вяртанне ў Мінск дыпламатаў

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
У Стамбуле распачынаецца другі тур перамоў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі наконт спынення вайны ва Украіне. І напярэдадні гэтых перамоў прагучала шмат дастаткова правакацыйных заяў як збоку Расіі, так і з боку ЗША, Еўропы ды Украіны. Дарэчы, правакацыйныя заявы і прызнанні гучалі апошнімі днямі і ад лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Напрыклад, прызнанне таго, што лукашэнкаўскія спецслужбы сочаць за еўрапейскімі дыпламатамі і праслухоўваюць іх тэлефоны.
Ці варта чакаць грунтоўных зрухаў падчас перамоў у Стамбуле і ці пойдзе адміністрацыя Трампа на ўзмацненне санкцый адносна Расіі? Як вяртанне еўрапейскага амбасадара можа паўплываць на працэсы па вызваленні палітвязняў і ці хутка амбасадары іншых краін пачнуць вяртацца ў Мінск? Як вынік выбараў у Польшчы мяняе палітычны расклад у Еўропе і ці сапраўды тое, чым сёння жывуць дэмсілы, мала каго з шараговых беларусаў цікавіць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.