Уніяцкаму святару з Полацка дадалі 30 сутак арышту
Аляксандр Шаўцоў (у цэнтры) / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Суд у Полацку прысудзіў грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову яшчэ 30 сутак арышту, піша тг-канал "Хрысціянская візія".
Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмізму (арт 19.11 КаАП) і парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 КаАП).
Раней, як паведамляла Еўрарадыё, уніяцкага святара асудзілі на 15 сутак арышту — за рэпосты ў сацсетках матэрыялаў сайта "Хартыя'97". Такім чынам, за кратамі ён правядзе 45 сутак.
Шаўцова затрымалі 25 траўня. У той жа дзень у Віцебскай вобласці былі затрыманыя яшчэ два святары — ксяндзы з Мёраў і Мёрскага раёна.