Уладзімір Зяленскі: "Апрану касцюм пасля таго, як скончыцца вайна"

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / Shannon Stapleton / Reuters
— Апрану касцюм пасля таго, як скончыцца вайна. Магчыма, што-небудзь такое, як у вас. А мо і што-небудзь палепей. А мо і што-небудзь патанней, — пажартаваў Уладзімір Зяленскі над журналістам, адказваючы на пытанне, чаму ён прыйшоў у Белы дом у швэдары.
Нагадаем, што прэзідэнт Украіны адмовіўся ад дзелавога стылю адзення тры гады таму, неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Аднак прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і віцэ-прэзідэнту Джэй Дзі Вэнсу тое, што ён прыйшоў без касцюма ў "галоўны офіс ЗША", падалося абуральным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.