Улады працягваюць запалохваць і пераследаваць незалежныя СМІ

"Улады працягваюць запалохваць і пераследаваць незалежныя СМІ. Гэтая небяспечная тэндэнцыя, якая пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, дасягнула сваёй крытычнай кропкі. Гэтыя дзеянні недапушчальна парушаюць абавязальніцтвы Беларусі ў межах АБСЕ", — адзначаецца ў лісце Міятавіч.

У сваім лісце яна пералічыла выпадкі, калі журналісты і СМІ ў Беларусі зазнавалі пераслед, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу АБСЕ.