Украінскія войскі вызвалілі Севераданецк (фота, відэа)
Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў міністр ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
Пра гэта ж на паседжанні Вярхоўнай Рады заявіў спікер Аляксандр Турчынаў, які адзначыў, што ў горад увайшлі Нацыянальная гвардыя і байцы Узброеных сілаў.
Нагадаем, Севераданецк — горад у Луганскай вобласці, дзе праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. Напярэдадні ўкраінскія падраздзяленні вызвалілі суседнія населеныя пункты — Дзяржынск, Рубяжное і Саледар.
Цяпер у Севераданецку праходзіць зачыстка ад тэрарыстаў, якія разбегліся і спрабуюць вырвацца з акружэння. Сілавікі ўзялі пад кантроль будынкі гарадскіх органаў улады, міліцыі, СБУ. Былі вызваленыя чацвёра закладнікаў, якіх тэрарысты ўтрымлівалі каля месяца і катавалі. Яшчэ дваіх закладнікаў знайшлі расстралянымі, інфармуе УНН.
Фота — УНІАН, ria.ru, ТСН і з твітара.