Украінскія вайскоўцы ўзялі ў аблогу Марыупаль

Украінскія вайскоўцы рыхтуюцца выбіць баевікоў з Марыупаля. Аднак мясцовыя сілавікі ўгаворваюць не пачынаць актыўную фазу аперацыі. Пра гэта паведамляе news.liga.net са спасылкай на мясцовую журналістку Таццяну Ігнатчанку.



Па яе словах, баевікі зладзілі склады ў некалькіх раёнах Марыупаля. Але горад працуе ў штатным рэжыме.



Зранку 9 чэрвеня камандзір дабравольніцкага батальёна тэрытарыяльнай абароны "Данбас" Сямён Сяменчанка пацвердзіў, што цяпер у Марыупалі на Данеччыне праводзіцца спецаперацыя.



Фота — news.liga.net