Украінскія сілавікі адбілі атаку баевікоў пад Славянскам, забілі 40 чалавек
Пра гэта паведамляе ў Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
Паводле яго версіі, уначы тэрарысты абстралялі з мінамётаў аэрадром у Краматорску. Украінскія сілавікі адкрылі агонь у адказ. Былі знішчаныя 2 мінамёты і адна інжынерная бронемашына, якая выкарыстоўвалася баевікамі. Сілавікі страт не маюць, а забітых нападнікаў яны налічылі каля 40 чалавек.
Паводле версіі "апалчэнцаў", яны атакавалі блокпост паміж Славянскам і Краматорскам, выкарыстоўвалі дзве інжынерныя бронемашыны. Аднак атаку ўкраінскія сілавікі спынілі з дапамогай бронетэхнікі. Быў забіты кіроўца машыны і два чалавекі параненыя, сцвярджаюць баевікі. Яны вымушаныя былі адступіць у Славянск. Пры гэтым, нібыта, паспелі знішчыць два кулямётныя разлікі і захапілі гаўбіцу. Украінскі бок гэта не пацвярджае.
Фота — flickr.com