Украінскія алігархі ляцяць з краіны чартарнымі рэйсамі
Кіеўскі аэрапорт / Уладзімір Яіцкі, flickr.com
Напярэдадні з Кіева выляцела каля 20 чартнерных рэйсаў. У СМІ выказалі здагадку, што краіну пакідаюць алігархі, піша hromadske.ua.
Журналісты выдання "Украінская праўда", якія аналізавалі трэкеры палётаў, сцвярджаюць, што сярод чартараў і прыватных самалётаў, якія пакінулі напярэдадні Украіну былі борты мільярдэра Рыната Ахметава і палітыка Барыса Калеснікава. Паводле звестак выдання, сам Ахметаў паляцеў з Украіны ў Цюрых яшчэ 30 студзеня. У той жа дзень з'ехаў і бізнэсмэн Віктар Пінчук.
А ўчора Украіну пакінулі яшчэ бізнесмены Андрэй Стаўніцар і Вадзім Несцярэнка, некалькімі днямі раней паляцелі Вадзім Столар і Васіль Хмяльніцкі. У прэс-службе Стаўніцара растлумачылі, што ён паляцеў у камандзіроўку і неўзабаве павінен вярнуцца. Пракаментавалі навіну аб ад'ездзе з Украіны і ў камандзе Хмяльніцкага. Там заявілі, што бізнэсовец з камандай адправіўся на вучобу і павінен вярнуцца 20 лютага. У камандзе бізнэсмэна таксама падкрэслілі, што дзеці Хмяльніцкага засталіся ў Украіне.
У апошнія тыдні ў СМІ раскручваецца інфармацыя аб магчымым нападзе Расіі на Украіну. Газета Politico, у прыватнасці, сцвярджае, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на відэаканферэнцыі з лідарамі заходніх краін, Еўрасаюза і НАТА назваў датай "уварвання" Расіі ва Украіну 16 лютага. На гэтым фоне ўлады шэрагу краін заклікалі сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць украінскую тэрыторыю.