Украінская авіяцыя ўначы знішчыла дзве базы баевікоў
Пра гэта паведаміў каардынатар групы "Інфармацыйны Супраціў" Дзмітрый Тымчук.
Паводле яго звестак, якія перадае УНІАН, украінская ваенная авіяцыя нанесла ўдары з паветра і знішчылі дзве базы баевікоў у Луганскай вобласці.
Таксама паведамляецца, што вайскоўцы не далі прарвацца праз мяжу на тэрыторыю Украіны з Расіі калоне баевікоў у складзе 10 грузавых аўтамабіляў і аднаго БТР.
Фота — Міністэрства абароны Украіны