Украінец Жан Белянюк адмовіўся рабіць агульнае фота з беларускім спартсменам
Жан Белянюк / uww.org
Украінец Жан Белянюк адмовіўся рабіць агульнае фота з беларускім спартсменам Кірылам Маскевічам. Гэты інцыдэнт адбыўся на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Бухарэсце. Беларусы ў ім удзельнічаюць у нейтральным статусе. Белянюк і Маскевіч заваявалі бронзавыя медалі ў катэгорыі да 87 кг.
На рашэнне ўкраінскага спартсмена адмовіцца ад традыцыйнага фота, відаць, паўплываў і той факт, што золата выйграў ураджэнец Расіі Аляксандр Камароў, які прадстаўляе Сербію.
Жан Белянюк з'яўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны.