Украінцы ўзмацняюць ахову мяжы з Беларуссю — чакаюць прыходу дыверсантаў
Украінцы ўзмацняюць ахову мяжы з Беларуссю. Пра гэта 13 ліпеня ў жывым эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафона распавёў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі. Паводле яго слоў, узмацняецца праца ў памежных абласцях з Беларуссю, бо ёсць сігналы пра магчымасць "заходу дыверсійна-разведвальных груп менавіта з гэтай тэрыторыі".
Манастырскі кажа, што ўзмоцнена праца ў гэтым рэгіёне паліцыі, СБУ, Узброеных сіл і "іншых органаў, якія адказваюць сёння за бяспеку".
Ва Украіне па-ранейшаму не выключаюць вайсковага ўварвання з тэрыторыі Беларусі, таму вымушаныя прыкрываць гэты напрамак значнымі сіламі. Адначасова ідуць інжынерныя працы па ўмацаванні аховы мяжы.
Украінцы капаюць равы на мяжы з Беларуссю ў Камень-Кашырскім раёне / volynnews.com