Украінцы дапамогуць незалежнаму прафсаюзу адпачыць на Чорным моры
Каля тысячы сяброў Брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага змогуць гэтым летам адпачыць на Чорным моры.
Прафсаюз дамаўляецца з украінскім калегамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў. Ён адзначыў, што ўкраінскія прафсаюзы зрабілі такую прапанову праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:
Лазарэнкаў: "Да
нас звярнуліся прадстаўнікі прафсаюзаў Украіны і прапанавалі ў сувязі з
тым, што ў нас адбылося ў Беларусі, дапамагчы арганізаваць гэты
адпачынак".
Лазарэнкаў кажа, што ім прапанавалі 15 тысяч
пуцёвак. Гэта дае магчымасць арганізаваць масавы адпачынак і прапанаваць
нават яго тым, хто не ўваходзіць у прафсаюз.