У ЗША абрынуўся мост, калі ў яго ўрэзаўся грузавы карабель
Пацярпелы мост у Балтымары / KLM World News
У амерыканскім Балтымары, штат Мэрыленд, часткова абрынуўся 3-кіламетровы мост пасля таго, як у яго ўрэзалася грузавое судна. У рацэ могуць застацавацца рабочыя, піша Reuters. Паводле звестак мясцовай пажарнай часткі, у раку ўпалі і некалькі аўтамабіляў.
"Усе паласы руху закрытыя ў абодвух напрамках праз інцыдэнт на мосце. Рух транспарту арганізаваны ў аб'езд", — гаворыцца ў паведамленні Упраўлення транспарту Мэрыленда ў сацсетцы Х.