У Беларусі аўтобус збіў насмерць раварыста. Мужчына памёр

Смяротная аварыя

Смяротная аварыя / grodno.mvd.gov.by

Дзевятага лістапада у 23:45 кіроўца аўтобуса Гродна — Варшава, збіў раварыста, які тут жа загінуў. Трагедыя здарылася ў аграгарадку Новы Двор Свіслацкага раёна. 60-гадовы мужчына ехаў у тым жа напрамку, што аўтобус, і на яго ровары адсутнічалі святлоадбівальныя элементы.

Па факце ДТЗ міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадваюць пра правілы, якія павінны выконваць усе ўдзельнікі дарожнага руху. Пагарда імі можа прывесці да трагічных наступстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.