“Абмеркаваць 5-6 тэм”: як перамовы ЗША з Мінскам уплываюць на пазіцыю ЕС — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Ад візіту Джона Коўла ў Беларусь і ад працягу перамоў з Лукашэнкам шмат чаканняў. І размова не толькі пра вызваленне палітвязняў. Відавочна, што гэты перамоўны трэк, хай не адразу і не відавочна, але будзе ўплываць на адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Бо калі ЗША і пайшлі на рэзкую змену стратэгіі ў дачыненнях да рэжыму Лукашэнкі, то ЕС працягвае стаяць на сваіх прынцыповых пазіцыях і не адмаўляецца ад раней агучаных патрабаванняў і ўмоў, выкананне якіх можа стаць пачаткам дыялогу з Мінскам. Тым больш, на фоне пагроз, якія, як лічыць Вільня, рэжым стварае для нацбяспекі Літвы. І не толькі Літвы…

Якія перспектывы для развіцця дыялогу паміж ЗША і Беларуссю дае прызначэнне Коўла і што гэта азначае ў пытанні вызвалення палітвязняў? Як перамовы ЗША з Лукашэнкам уплываюць на палітыку ЕС адносна Беларусі і якая роля Літвы ў міжнароднай палітыцы па Беларусі? Якія перспектывы ў вырашэнні памежнага крызісу з Літвой і якіх зменаў чакаць на мяжы беларуска-польскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.